Любоў да робатаў. Гісторыя посьпеху беларускай прафэсаркі ўнівэрсытэту Цюрыху Юліі Сандамірскай https://smarturl.click/xBvWe Беларуска Юлія Сандамірская стала ляўрэаткай першай незалежнай навуковай прэміі «Бізон Гіґс» у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Зараз яна ўзначальвае дасьледчы цэнтар «Кагнітыўныя вылічэньні ў навуках аб жыцьці» Цюрыскага ўнівэрсытэту прыкладных навук (ZHAW), а фізыкай захапілася ў звычайнай школе менскага […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Юрыст Сарай Мадэсты тлумачыць, як беларусам у Італіі атрымаць пасведчанне без рэгістрацыі
Рубрыка «Юрыст на сувязі», дзе разам з юрысткай Сарай Мадэсты разбіраем актуальныя юрыдычныя пытанні для беларусаў у Італіі. Сёння мы адказваем на важнае пытанне: ці можна атрымаць пасведчанне асобы, калі ў вас няма рэгістрацыі (прапіскі)? У відэа вы даведаецеся: ці абавязкова мець рэгістрацыю для атрымання дакумента; што рабіць, калі ў вас няма сталага жылля; якія […]
Выстава “There is No River Without Sources” пра Беларусь у PAKD Gallery, Берлін, 4 красавіка
Выстава, якая датычыцца асабіста кожнага Калі? 4 красавіка, 17:00 Дзе? PAKD Gallery (An d. Mole 9, 10317 Berlin) Уваход? Бясплатны Можна пакінуць краіну, але што рабіць, калі краіна пакідае цябе? Калі спрабуюць знішчыць тваю мову, тваю гісторыю, тваю культуру? Калі цябе змушаюць стаць кімсьці іншым, але ты не гатовы забыцца, хто ты ёсць? “There is […]
Даследванне доўгатэрміновых наступстваў палітычнага зняволення і эміграцыі ў Беларусі
#dissidentby Сябры, мы рады паведаміць, што вядзем вялікую і важную працу – даследванне па доўгатэрміновых наступствах палітычнага зняволення і эміграцыі. Наша мэта – сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы […]
Беларусы з дыяспары ў ЗША правялі абрад Гуканне вясны і падзяліліся здымкамі
«Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані» Беларусы з дыяспары ў ЗША даслалі нам маляўнічыя здымкі абраду развітання з зімой. Не можам утрымаць іх у сябе, спяшаемся падзяліцца з вамі. Сярод маляўнічых пагоркаў на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Караліны ў ЗША, беларусы правялі старажытны абрад Гуканне вясны. «Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае […]
Сёння Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце: Мінінфарм заблакаваў 6 565 акаўнтаў з 2020 года
Сёння – Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце Паводле дадзеных БАЖ, з 2020 года Мінінфарм унёс у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 6 565 акаўнтаў, з якіх 2000 – у 2024 годзе. Доступ да гэтых рэсурсаў блакуецца на тэрыторыі Беларусі, а за іх распаўсюджванне прадугледжаная адміністратыўная і крымінальная адказнасць. А міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (Reporters without […]
Гісторыя беларускага мастака Дзьмітрыя Каштальяна: ад графіці ў Менску да ілюстрацый у The New York Times
Ад графіці ля менскага вакзалу да ілюстрацыяў у The New York Times. Гісторыя беларускага мастака Дзьмітрыя Каштальяна https://smarturl.click/w9W6b На пачатку сакавіка амэрыканскае выданьне The New York Times апублікавала артыкул пра вымерлую птушку дадо, праілюстраваўшы яго выявамі беларускага мастака. Навіна аб посьпеху суачыньніка адразу разыйшлася па навіновых сайтах і сацсетках. У размове з Свабодай Дзьмітры расказаў, […]
25 красавіка ў Вільні сольны акустычны канцэрт Піта Паўлава, фронтмэна гурта NRM.by
25 красавіка а 19:00 запрашаем вас на сольны акустычны канцэрт Піта Паўлава – фронтмэна гурта NRM.by y Беларускім Замку, Вільня! Вас чакае канцэрт-стэндап, канцэрт – сяброўская вечарына: старыя і новыя песні, справаздача за апошні год Уваход вольны.Данаты артысту вітаюцца Да сустрэчы! 25 красавіка 19:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10 #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Фільм “Пад шэрым небам” Мары Тамковіч выходзіць у польскі кінапракат з 28 сакавіка
Фільм “Пад шэрым небам” беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч выходзіць у польскі кінапракат. З 28 сакавіка яго можна будзе паглядзець на вялікіх экранах. Стужка прысвечаная палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай, кінутай у Беларусі за краты пасля стрыма з Плошчы Пераменаў. Андрэеву судзілі двойчы і агулам пакаралі страшнымі 8 гадамі 3 месяцамі зняволення.
Беларусы па ўсім свеце адзначаць Дзень Волі 25 сакавіка з мерапрыемствамі і анлайн-актыўнасцямі
Адзначым Дзень Волі разам! 25 сакавіка беларусы па ўсім свеце будуць адзначаць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, што заклала асновы дэмакратычных прынцыпаў нашай краіны: нацыянальнага самавызначэння, роўнасці, грамадзянскіх правоў і свабод. Як далучыцца да святкавання, калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі? Сустрэчы – Прыходзьце на мерапрыемствы […]