Музычнае свята “Беларускія вячоркі” У праграме народныя і аўтарскія песні, танцы, жарты, загадкі – усё, што ўключае старая беларуская традыцыя вячорак зімовымі вечарамі. У свяце ўдзельнічаюць: “Гоман”, “Валошкі”, “Зялёны лес”, Сяргей і Таццяна Шанкіны, Сяргей Шарамет. 8 лютага а 14.00 Raugyklos, 25, Vilnius Дом нацыянальных суполак Уваход вольны, але данаты вітаюцца #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Акцыі беларусаў замежжа з нагоды бязвыбараў у Беларусі26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так …
Акцыі беларусаў замежжа з нагоды бязвыбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так званыя прэзідэнцкія выбары, падчас якіх Лукашэнка чарговы раз незаконна ўзурпаваў уладу. Выбарчыя камісіі складаліся толькі з прыхільнікаў рэжыму, незалежнае назіранне было забаронена — вынікі такіх «выбараў» былі ўсім вядомы загадзя. Каля 2 мільёнаў беларусаў і беларусак замежжа пазбавілі права голасу. […]
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў бая…
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!
2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — …
2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — героя Беларусі, які змагаўся за свабоду нашай краіны. Ён узначаліў паўстанне 1863–1864 гадоў супраць Расейска імперыі. Каліноўскі хацеў, каб Беларусь была вольнай і незалежнай. Таго ж жадаем і мы. Яго мара – вольная Беларусь – працягвае натхняць новых герояў. У яго […]
1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліно…
1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў 1 лютага зьяўляецца датаю пачатку Паўстаньня супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся адзін з галоўных герояў нашай нацыі – Кастусь Каліноўскі . Мерапрыемства пачалося ў […]
1 лютага 1863 года у Беларусі і Літве пачалося паўстанне, знанае як паўстанне Кастуся Каліноўскага.П…
1 лютага 1863 года у Беларусі і Літве пачалося паўстанне, знанае як паўстанне Кастуся Каліноўскага.Пароль паўстанцаў нашага краю:– Каго любішь?– Люблю Беларусь!– То ўзаемна!Паўстанне пад кіраўніцтваім Кастуся Каліноўскага дало Беларусі безліч герояў, заклала наш нацыянальны вектар змагання з маскавітамі за наш край,за нашае правы,за нашую незалежнасць,за нашыя вольнасці на ўсе гады і па сёння. Дапамагло […]
Канцэрт Аляксандра Баля ў Беларускім ЗамкуПасля таго, як у 2020 годзе Аляксандр падтрымаў пратэсты,…
Канцэрт Аляксандра Баля ў Беларускім Замку Пасля таго, як у 2020 годзе Аляксандр падтрымаў пратэсты, яго звольнілі з тэатру і ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. Аляксандр чакае вас 14 лютага ў Замку, каб разам з вамі і для вас спяваць, размаўляць, дзяліцца горыччу і радасцю. Уваход вольны.Данаты артысту вітаюцца Да сустрэчы! 14 лютага 19:00 Беларускі […]
Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю Пра гэта напісаў ейны муж Андрэй Шарэнда:«Паліна выйшла на сва…
Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю Пра гэта напісаў ейны муж Андрэй Шарэнда: «Паліна выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну. Чатыры гады і 1 месяц за кратамі». Праваабаронцы паведамлялі пра факты катавання Паліны ў зняволенні, праз што ў яе з’явіліся праблемы са здароўем. Вядома, што яе змяшчалі ў карцар і ПКТ, а таксама пазбаўлялі перадач. […]
Новы трэк Kriwi«Balbačucha» — беларуская народная песня пад электронную музыку дыджэя T-Trider.http…
Новы трэк Kriwi «Balbačucha» — беларуская народная песня пад электронную музыку дыджэя T-Trider. https://youtu.be/j3DiIB0hdNM?si=84JrHTFhf73IR0b8 Беларусы Замежжа | Даслаць навіну Kriwi x T-Trider – Balbačucha Stream and download: https://song.link/balbacucha #breakbeat #breaks #electronicmusic #folk #folkmusic #folksong #belarus
Эміграцыя не маўчыць: беларусы патрабуюць свабоды і справядлівасці26 студзеня ў памяшканні беларуска…
Эміграцыя не маўчыць: беларусы патрабуюць свабоды і справядлівасці 26 студзеня ў памяшканні беларускага цэнтру ў Філадэльфіі адбылася акцыя супраць бязвыбараў у Беларусі, якую зладзiла беларуская суполка Belarus Freedom – Philadelphia, сябра АБА, пры ўдзеле BELARUS TOGETHER. “Шмат беларусаў застаюцца неабыякавымі, і сённяшняя падзея – знакавая.Кожны беларус хоча зрабіць нешта значнае, але магчымасці абмежаваныя. Таму прыйсці […]