Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

22 сакавіка 1864 года ў Вільні павесілі беларускага героя Кастуся Каліноўскага

Беларусы Замежжа

22 сакавіка 1864 года расейскімі ўладамі на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны беларускі герой і кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі Перад пакараннем ён паспеў напісаць “Лісты з-пад шыбеніцы”, своеасаблівы зварот да беларускага народу: «Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, […]

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт «Твій сусід» пра рэпрэсіі і пратэсты ў Беларусі

Беларусы Замежжа

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў «Твій сусід». Асноўная тэматыка – што ж насамрэч адбываецца ў Беларусі. «Жывучы ва Украіне ўжо два гады, мы сутыкнуліся з тым, што шматлікія людзі не ведаюць, што ў нас адбывалася ў Беларусі, якія ў […]

Беларуская мастачка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь з субарахнаідальным кровазліццём у мозг

Беларусы Замежжа

​​У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога! Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ — субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг. На дадзены момант мастачка ў свядомасці, але «прыкавана» да ложку. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў. […]

У Каўнасе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё адноўленага надмагілля аўтара бчб-сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага

Беларусы Замежжа

Урачыстае адкрыццё адноўленага надмагілля аўтара бчб-сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага 25 сакавіка а 15-й гадзіне ў Каўнасе на Петрашунскіх могілках сустрэнуцца палітыкі, навукоўцы, бізнесмены, грамадскія і культурныя дзеячы, каб ушанаваць памяць Клаўдзія Дуж-Душэўскага – аўтара эскізу нацыянальнага беларускага бчб-сцяга – аднаго з сімвалаў абвешчанай 105 год таму Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта тых сімвалаў, якія апошнімі гадамі знеслаўляюцца […]

Нелегітымны рэжым не чакай, што зверствы і гвалт будуць забытыя ў Беларусі

Беларусы Замежжа

Нелегітымны, не чакай, што мы ўсё забылі і перавярнулі старонку, – зверствы і гвалт не забываюцца. А вы, верныя псы рэжыму, мяркуеце, што загналі людзей у падполле? Думаеце, беларускі народ скарыўся і ўсё прабачыць? Не! Не чакайце спакою ні днём ні ноччу. Не за гарамі той час, калі кожная лукашэнкаўская мразота адкажа за свае злачынствы. […]

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку музыкаў гурта Tor Band, якія знаходзяцца за кратамі

Беларусы Замежжа

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку музыкаў гурта “Tor Вand”, якiя зараз знаходзяцца за кратамі “Песнi гурта “Tor Band” сталi сімваламі беларускай рэвалюцыі, а сам музычны калектыў быў неад’емнай часткай гістарычных падзей 2020 года. Кліпы гурта набіралі мільёны праглядаў за некалькі дзён. У кастрычніку 2022 года найпапулярныя хіты «Жыве», «Хто, калі не мы», «Маці», «Мы […]

Пікет у Быдгашчы падтрымлівае вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў

Беларусы Замежжа

“Усе беларускія палітвязні будуць вызваленыя” Сёння ў цэнтры Быдгашчы (Польшча) прайшоў пікет у падтрымку палітвязняў Беларусі. Жыве Беларусь!Смерць расійскім акупантам і калабарантам! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

У Рызе адкрываецца выстава Вольгі Якубоўскай «Коцікі Свабоды» з 25 сакавіка па 25 красавіка

Беларусы Замежжа

“Коцікі Свабоды” ў Рызе 25 сакавіка а 14-й гадзіне ў рамках сьвяткаваньня беларусамі Дня Волі адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай “Малюю наша жыцьцё”, на якой будуць прадстаўленыя арыгіналы карцінаў з сэрыі “Коцікі Свабоды”.  з 25.03 па 25.04Rīga, Slokas iela, 37 (Дом АНКОЛ ім. І.Казакевіч) #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Сёння спаўняецца 17 гадоў беларускай «Плошчы» і падзеям 19-24 сакавіка 2006 года

Беларусы Замежжа

Сёння спаўняецца 17 гадоў беларускай «Плошчы» 19 сакавіка 2006 года адбыліся трэція прэзідэнцкія «выбары», і ў той жа вечар на Кастрычніцкай прайшоў мітынг, які сабраў каля 30 тысяч чалавек. На наступны дзень на плошчы з’явілася намётавае мястэчка, якое пратрымалася чатыры дні. У ноч на 24 сакавіка каля 3 гадзін ночы сілавікі аб’явілі аб ліквідацыі лагера, […]

19 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР

Беларусы Замежжа

19 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай. Крыніца: @historyja Беларусы Замежжа | Даслаць навіну