Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Цюрыху з удзелам беларусаў Швейцарыі

Беларусы Замежжа

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Цюрыху У ёй узялі ўдзел беларусы Швейцарыі, сярод якіх былыя палітзняволеныя Ганна Баран, Наталля Хершэ, Вольга Класкоўская, журналістка Алена Прыходзька і «БЧБ-нявеста» Іна Зайцава. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларуская дыяспара ў Львове далучылася да Дня палітвязняў Беларусі і падпісала паштоўкі

Беларусы Замежжа

Беларуская дыяспара ў Львове далучылася да Дня палітвязняў Беларусі На базе Львоўскага хаба Чарнігаўскага дома правоў чалавека яны падпісалі паштоўкі, якія былі зробленыя з фотаздымкаў саміх удзельнікаў і удзельніц. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Уроцлава адзначылі Міжнародны дзень беларускіх палітвязняў 21 траўня

Беларусы Замежжа

Беларусы Уроцлава далучыліся 21 траўня да Міжнароднага дня беларускіх палітвязняў На рынкавай плошчы ў цэнтры горада сабралася больш за 100 чалавек, былі агучаныя імёны загінулых і закатаваных беларусаў, у тым ліку гісторыя Вітольда Ашурка, які быў замучаны ў Шклоўскай калоніі. Ад некаторых палітвязняў ужо шмат часу няма зваротнай сувязі. Нават іх родныя не ведаюць, у […]

Беларусы Кіева адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі і падтрымалі рэпрэсаваных

Беларусы Замежжа

Беларусы Кіева адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі На імпрэзе выступілі былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларусы. Яны распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, нагоды, паводле якіх беларускія улады чыняць пераслед, заклікалі ўсялякім чынам падтрымліваць тых, хто зараз несправдліва кінуты за кратамі. Напрыканцы удзельнікі імпрэзы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням. Крыніца: Новы Час