“КУПАЛА. ПАЧАТАК” у Беластоку! Прэм’ера, на якую трэба трапіць. Музычны спектакль па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц” ад Варшаўскага тэатра лялек “Батлейка+” і Хора вольных беларусаў. Гледачы трапяць у вёску, дзе нарадзіўся знакаміты зямляк, пазнаёмяцца з яго сябрамі і паплечнікамі, пачуюць расповед пра пачатак творчага шляху Янкі Купалы і тое, з якімі выклікамі […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Брусэлі адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра 2022
24 кастрычніка, у Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адчынілася выстава, прысвечаная заснавальніку і кіраўніку ПЦ “Вясна”, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра 2022, Алесю Бяляцкаму Выстава “Я не баюся, хай яны баяцца”, распавядае пра жыццё і пакліканне вядомага беларускага праваабаронцы, якога асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. На урачыстым адкрыцці, прысутнічалі арганізатары выставы Алесь Зарэмбюк “Беларускі Дом […]
У Бэрліне каля альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Демакратычнай Рэспублікі Беларусь адбылася акцыя памяці
У Бэрліне каля альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Демакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект) адбылася акцыя ушанавання памяці знакамітых беларускіх творцаў з нагоды іх дзён народзін у кастрычніку: Барыс Забораў (16.10.35-20.01.21), беларус яўрейскага…
28-29 кастрычніка ў Беластоку пройдзе апошняя ў сезоне PRADMOVA з беларускімі дзеячамі культуры
28-29 кастрычніка ў беластоцкім Centrum im.Ludwika Zamenhofa па адрасе Warszawska, 19 адбудзецца апошняя ў гэтым сезоне PRADMOVA Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю выбітныя беларускія дзеячы культуры і літаратуры: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Валянцін Акудовіч, Таццяна Нядбай, Алесь Аркуш, Віктар Сямашка, Сяржук Доўгушаў, Марына Казлоўская, Ала Пігальская і іншыя. У беластоцкай праграме фестывалю вас чакаюць дыскусіі […]
Народныя амбасады Беларусі і іх Telegram-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі
Экстрэмісцкія, але з-за гэтага не менш Народныя амбасады Беларусі Telegram-каналы і лагатыпы Народных амбасадаў Беларусі і Народнай амбасады Беларусі ў Італіі папоўнілі спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Такое рашэнне 18 кастрычніка 2023 года прыняў лідскі квас “суд” Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці. Цяпер на нашых каналах:— экстрэмісцкія навіны аб нашай дзейнасці;— сустрэчы экстрэмісцкіх прадстаўнікоў і прадстаўніц Народных амбасадаў […]
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы патрабуе змены ўлады і вызвалення палітвязняў
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Нашай краінай кіруе чалавек, пазбаўлены цвярозага розуму і маральных нормаў. Мы патрабуем змены ўлады і сапраўдных выбараў. Такіх, якія прайшлі на тым тыдні ў Польшчы. Тысячы бязвінных беларусаў знаходзяцца ў турмах праз свае перакананні. Палітвязні пакутуюць ад дрэнных умоў, адсутнасці медычнай дапамогі і здзекаў. Гэта непрымальна! Мы патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, […]
Асноўныя тэзісы пра стаўленне Беларусі да Расеі і неабходнасць абароны незалежнасці
Хопіць глядзець на лёс нашых краінаў вачамі Крамля Асноўныя тэзісы выступу Прадстаўніка па замежных справах Кабінета падчас дыскусіі на на Глабальным семінары ў Зальцбургу: нашае суседства з Украінай пачалося значна раней, бо Расеі тады папросту не існавала; суседства з Расеяй для нас прынесла дзесяткі войнаў; пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь больш чым на 200 гадоў […]
Силовики режима Лукашенко объявлены в международный розыск за преступления 2020 года
Силовики Лукашенко объявлены в международный розыск НАУ сообщает данные силовиков режима, подозреваемых в совершении преступлений на территории Беларуси в 2020 году, «связанных с лишением свободы человека, совершенных с особой жестокостью». Данные лица объявлены в международный розыск. Их фамилии и должности на момент совершения преступлений: Евгений Шапетько — майор, начальник центра изоляции правонарушителей ГУВД Мингорисполкома (Окрестина);Глеб […]
Першы онлайн-фестываль PRADMOVA для беларусаў пройдзе 21-22 кастрычніка з дыскусіямі і сустрэчамі
Ужо на гэтых выходных, 21 і 22 кастрычніка, адбудзецца першая частка анлайн-PRADMOVA — для беларусаў і беларусак у любой кропцы зямнога шара Вас чакаюць дыскусіі, прэзентацыі, размовы, сустрэчы і ўтульныя вечары з беларускімі і замежнымі літаратар_камі, пісьменні_цамі, філосаф_камі, дзеячамі і дзеячкамі літаратуры, культуры і мастацтва. Сярод іх: Таццяна Заміроўская, Марсі Шор, Леся Пчолка, Валерый Гапееў, […]
Беларусы Бэрліну выказалі салідарнасць Ізраілю каля альтэрнатыўнай амбасады вольнай Беларусі
Беларусы Бэрліну выйшлі да альтэрнатыўнай амбасады вольнай і дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), каб выказаць салідарнасьць і глыбокія спачуваньня гераічнаму братняму народу Ізраілю з нагоды тэрарыстычных актаў і агучыць старонкі эссе палітвязня Паўла Севярынца, які назваў Берасцейшчыну «Нашай Палесцінай», а Беларусь «Калыскай Ізраілю». Разам да перамогі!Жыве Беларусь!Слава Украіне!Жыве Ізраіль! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну