Мастак Алесь Пушкін загінуў не атрымаўшы належнай медычнай дапамогі. Яму было 57 гадоў. Ён змагаўся з захопнікамі сваёй Радзімы яшчэ ў дзевяностыя. Менавіта яму належыць знакаміты перформанс “Гной для прэзыдэнта” (1999).
Лёс Алеся Пушкіна, яго фігура – павінны аб’ядноўваць беларусаў для далейшай барацьбы. Памяць па ім – тое, што беларусы мусяць захаваць. Яго жыццё – вычын, які натхняе нас працягваць.