Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

Запрашаем валянтэраў:Заключаем афіцыйнае валянтэрскае пагадненьне і выдаем пацверджаньне валантарыят…

*

Запрашаем валянтэраў:

Заключаем афіцыйнае валянтэрскае пагадненьне і выдаем пацверджаньне валантарыяту вучням і студэнтам для адукацыйнай установы.

— арганізацыю беларускай бібліятэкі;
— бавіць час зь дзеткамі, арганізаваць гурток скаўтаў;
— працаваць за кампутарам з дакумэнтамі;
— выкладаць польскую, ангельскую і іншыя замежныя мовы;
— весьці сайт, youtube, tiktok, дапамагаць з сацсеткамі;
— наладжваць тэхніку і адміністраваць кампутарную сетку;
— ствараць і арганізоўваць розныя ініцыятывы і мерапрыемствы;
— дапамагаць з уладкаваньнем прасторы;
— і шмат чаго іншага, што вам адгукаецца.

Мы прымаем людзей зь любымі здольнасьцямі і навыкамі. Нам важная ваша любая дапамога

Што вы атрымаеце ад нас:

— досвед ў абраным кірунку;
— гнуткі графік;
— прыязны сяброўскі калектыў;
— пасьведчаньне валантэрства ў НДА;
— юрыдычную, бухгальтарскую, SMM і іншую практыку для студэнтаў;
— магчымасьць росту і разьвіцьця сваіх здольнасьцей;
— магчымасць першачаргова правесьці свае ініцыятывы ці мерапрыемствы;
— удзел у стварэньні сапраўды празрыстай, антыбюракратычнай супольнасьці;
— асалоду ад свайго ўнёска на карысьць беларушчыны.


Далучайце да нас і райце сваім сябрам. Пішыце нам у @robimrazamadmin. Будзьма разам

Мы працуем для вас:
Адрас: pl. Konstytucji, 6
Пн-пт з 13:00 да 21:00
      Сб, нядз з 11:00 па 21:00
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam