Паважаныя прадстаўнікі прэсы, дарагія сябры!
Мы хацелі б праінфармаваць вас пра бягучую сітуацыю ў “Беларускім моладзевым хабе”, які ў верасні 2023 года аднавіў сваю працу.
Асацыяцыя была заснавана і зарэгістравана ў 2018 годзе. Згодна са Статутам аператыўнае кіраўніцтва дзейнасцю асацыяцыі ажыццяўляе праўленне ў асобе прэзідэнта, які ў сваю чаргу прызначаецца ці здымаецца з пасады Назіральнай радай асацыяцыі. Акрамя таго Назіральная рада ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю арганізацыі.
У лістападзе 2021 года ўрад Варшавы перадаў нам памяшканне на адрас: pl. Konstytucji, 6 для правядзення грамадска-палітычнай дзейнасці беларусаў.
Аднак апошнім часам нашая арганізацыя сутыкнулася з шэрагам праблемаў, звязаных з дзейнасцю былога кіраўніка Аляксандра Лапко.
На працягу апошніх месяцаў Аляксандр Лапко неаднаразова перавышаў свае паўнамоцтвы і парушаў фінансавую дысцыпліну, у прыватнасці:
у абыход астатніх чальцоў асацыяцыі і Назіральнай рады, пачаў працэдуру пераафармлення памяшкання па адрасе pl. Konstytucji, 6 на карысць структуры, афіляванай і падкантрольнай Аляксею Лявончыку;
адмовіўся прадставіць поўную дакументацыю для праверкі празрыстасці разлікаў па атрыманых грантах;
ухіляўся ад выканання сваіх абавязкаў, прадугледжаных Статутам арганізацыі, у прыватнасці параграфаў 18 і 21, ігнараваў патрабаванні Назіральнай рады (правы Савета вызначаны параграфам 22 Статута);
акрамя таго, былі ўстаноўлены факты пералічэння грашовых сродкаў у адрас Аляксандра Лапко з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых польскім заканадаўствам. Гэта адлюстравана ў акце юрыдычнага аўдыту, праведзенага незалежнай юрыдычнай арганізацыяй.
Неаднаразовыя парушэнні Аляксандра Лапко выклікалі неабходнасць правядзення крызісных мер з боку Назіральнай рады, а таксама кадравых і структурных зменаў:
былі накіраваныя лісты ў адпаведныя інстанцыі;
была пададзена заява ў паліцыю, якая пасля правядзення праверкі 22 жніўня 2023 года ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 276 Крымінальнага кодэкса;
быў накіраваны ліст прэзідэнту горада Варшавы як вышэйшаму назіральнаму органу асацыяцыі з просьбай аказаць садзейнічанне ў правядзенні аўдыту.
Дзякуючы гэтаму мы змаглі спыніць працэс скасавання дамовы арэнды і правялі рэструктурызацыю асацыяцыі. Новым прэзідэнтам асацыяцыі быў прызначаны Сяргей Бульба. Таксама зменены склад Назіральнай рады.
Мы рады аб’явіць аб аднаўленні нашай работы пад новай назвай беларуская прастора “Робім разам”, пры гэтым захоўваючы лепшыя традыцыі “Беларускага моладзевага хаба”.
Мы дзякуем усім, хто прымаў актыўны ўдзел у жыцці нашай арганізацыі і спадзяемся на далейшую паспяховую сумесную працу.
Усе зацікаўленыя ініцыятывы могуць выкарыстоўваць нашу прастору для рэалізацыі творчых, бізнес- і прафесійных ідэй.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па адрасе:
pl. Konstytucji, 6 з 9:00 да 21:00 Пн-Сб.
З павагай,