Праект прысьвечаны старажытнаму сьвяту «Дзяды». Гэты праект стварае глебу, для асэнсаваньня нашых агульных каранеў і гісторыі, як Польскай , Беларускай, Украінскай , глыбінны сінтаз культур і мастацкага яднаньня. Будуць прадстаўлены фота і мастацкія працы, за апошнія 20 год, а так сама, вялікі перфоманс і інсталяцыя, спэцыяльны музычны эмбіент твор, створаны для поўнага паглыбеньня ў атмасфэру архаікі і этнікі.
Арганізатары праекта: Алесь Таболіч — мастак, музыка і заснавальнік гурта «ZNICH» арганізатар і стваральнік аднаго з буйнешых фэстывалей Беларусі «Купальскае Кола». Вітаўтас Кашкурэвіч — мастак, музыка гурта «ZNICH», кампазытар.
Культурны арт праект «Dziady: Sapraŭdnaja Archaika» cтвараецца мастакамі для ўсіх беларусаў. Шчыра вас запрашаем. ________________