Бясплатны занятак па гульнявой імправізацыі для дарослых.
У вас класныя КОФТЫ! Так неардынарна можна пачаць свой выступ на бізнэс сустрэчы ці любым іншым публічным выступе. Мы Школа Гульнёвай Імправізацыі г.Варшава І ў нас нарадзілася ідэя стварыць КЛУБ ІМПРАВІЗАЦЫІ для дарослых. Запрашаем смелых і не вельмі смелых на курсы інтэнсіву па гульнёвай імправізацыі! Хто гатовы пакінуць зону камфорту!? Засвоіць навыкі імправізацыі для жыцця і для сцэны? Навучыцца выступаць без страху на публіцы? Знайсьці новых сяброў і выдатна правесці час? Прыходзьце на першы спробны занятак.
Што? – Будзе весела! Калі? – Серада, 4 кастрычніка, а 18. Дзе? – Адрас pl. Konstytucji 6 .
Форма адзення: свабодная, спартыўная. 18:00 – 20:00
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam