Адкрыцьцё выставы «Dziady: Sapraŭdnaja Archaika»
Праект прысьвечаны старажытнаму сьвяту Дзяды.
Гэты праект стварае глебу для асэнсаваньня нашых агульных каранеў і гісторыі: польскай, беларускай, украінскай, як глыбінны сінтэз культур і мастацкае яднаньне.
Будуць прадстаўлены фота і мастацкія працы за апошнія 20 год, а таксама вялікі пэрфоманс ды інсталяцыя, спэцыяльны музычны эмбіент-твор, створаны для поўнага паглыбленьня ў атмасфэру архаікі і этнікі.
Арганізатары праекта:
Алесь Таболіч — мастак, музыка і заснавальнік гурта «ZNICH», стваральнік і арганізатар аднаго з буйнейшых фэстывалей Беларусі «Купальскае Кола».
Вітаўтас Кашкурэвіч — мастак, музыка гурта «ZNICH», кампазытар.
Культурны арт-праект «Dziady: Sapraŭdnaja Archaika» cтвараецца мастакамі для ўсіх беларусаў. Шчыра вас запрашаем.
____
Адрас: pl. Konstytucji, 6
04 лістапада (адкрыцьцё)
Час: 18:00
Сувязь: @Tabolich
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam