ВАСІЛЬ ДРАНЬКО-МАЙСЮК Казкі для дачушкі. Творчы казачны вечар для беларусаў усіх узростаў. Ад Базылішка да Чах-чахаў.
Інтэрактыўна-тэатралізаванае дзейства Васіля Дранько-Майсюка з Аленай Баяравай, дзе яны будуць чытаць аўтарскія казкі Васіля Дранько-Майсюка, а таксама малавядомыя цудоўныя рэчы, такія як “Пра зайца, ваўка і мядзведзя” Тодара Кляшторнага, супольныя вершы Алеся Дудара, Валерыя Маракова і Тодара Кляшторнага (“Першы снег”, “Байка пра Мішу і зайку”), казкі Алаізы Пашкевіч, Якуба Коласа, Францішка Аляхновіча і многіх-многіх іншых.
На вечарыне можна будзе набыць кнігу Васіля Дранько-Майсюка “Таямніцы нашага садка” і купіць цудоўнае выданне “Каток-пестунок” (дзе Васіль Дранько-Майсюк — укладальнік).
Калі: 27 лістапада Панядзелак 18.00 Кошт: БЯСПЛАТНА Адрас: pl. Konstytucji, 6 Сувязь: @robimrazamadmin
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam