ЛЯЛЬКА ЖАДАНЬНІЦА. Такая сяброўка-лялька раней была ў кожнай дзяўчыны. Паказваць яе нікому ня трэба …

ЛЯЛЬКА ЖАДАНЬНІЦА.
Такая сяброўка-лялька раней была ў кожнай дзяўчыны. Паказваць яе нікому ня трэба было, а калі хацелі каб жаданьне споўнілася, прышывалі ў падарунак ляльцы на сукеначку пацерку альбо прывязвалі стужачку, прыгаворваючы: «Глядзі, якая ты прыгажуня! А за падаруначак маё жаданьне выканай:)». Таксама можна было пакласьці ў катомку манэтку, каб быў ў сям’і дастатак. Альбо проста напісаць пажаданьне й пакласьці ў катомаку. Кожная стужачка мела свыё значэньне. Так, чырвоны колер – гэта колер жыцьцёвай сілы й каханьня. Жоўты колер сымбальізуе радасьць і дабрабыт. Зялёны – паляпшае стан здароў’я. Сіні – супакойвае, раскрывае творчы патэнцыял, спрыяе авалодваньню ведамі, а фіялетавы – дапамагае ў духоўным разьвіцьці й набыцьці мудрасьці.

Абавязковая рэгістрацыя: рэгістрацыя тут


Адрас: pl. Konstytucji, 6
19 лістапада
Нядзеля 11:00
Сувязь з выкладчыцай: @Beiaz
Сувязь з прасторай:
@robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam