Заняткі па рэабілітацыі і аднаўленьні здароўя, а таксама па медытацыі
Удзел бясплатны. Рэгістравацца ня трэба — проста прыходзьце.
Прыходзьце ў нашы групы для дарослых і разам з намі адчуйце гармонію, перамажыце стрэс, і знайдзіце новых сяброў у новай краіне. Вы больш не застанецеся сам-насам са сваімі праблемамі. Мы гатовыя дапамагчы вам ісці наперад. У нас вы знойдзеце падтрымку, разуменьне і прафэсійную дапамогу.
Рэабілітацыя пасьля траўм. Аднаўленьне пасьля стрэсавых сытуацый. Агульнае ўзмацненьне здароўʼя і аздараўленьне арганізму.
Форма адзеньня: Саколка, цішотка Спартовыя штаны, шорты Лёгкі абутак, ці шкарпэткі
Адрас: pl. Konstytucji, 6 28 лістапада Аўторак 18.30 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam