Запрашаем на сустрэчу зь Лявонам Тарасевічам,мастаком, доктарам Беластоцкага ўнівэрсытэту, знаным ам…

Прастора "Робім разам"

Запрашаем на сустрэчу зь Лявонам Тарасевічам,

мастаком, доктарам Беластоцкага ўнівэрсытэту, знаным аматарам птушак.

Будзе размова пра жыцьцё і творчасьць знакамітага майстра і цікавага чалавека.

Мастак падкрэсьлівае сваё беларускае паходжаньне і бярэ актыўны ўдзел у жыцьці беларускай дыяспары ў Польшчы. Зьяўляецца адным з заснавальнікаў штогадовага беларускага фэстывалю “Басовішча” і мае шмат узнагарод.
Лявон — адзін з найдаражэйшых польскіх мастакоў у Польшчы і на замежных аўкцыёнах.

На сустрэчы адбудзецца прагляд фільму пра спадара Лявона. У тэй жа ж час будзе магчымасьць і паразмаўляць з рэжысэрам гэтай стужкі.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
7 сьнежня
Чацьвер 18:00
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam