15га траўня Лапко зь Лявончыкам прадпрыймаюць спробу юрыдычнага пераафармленьня арэнднага памяшканьня на пляцы Канстытуцыі 6 на карысьць Лявончыка. Увайшоўшы ў змову — яны падаюць заяву ў ЗГН аб скасаваньні дагавора арэнды офіса паміж ЗГН і БМХ і просяць аб заключэньні догавара аб арэндзе гэтага офісу паміж ЗГН і Лінкінг мэдыя (Лявончыка). Астатнім сябрам ставарышэньня яны аб гэтым не паведамляюць. Копіі дакумантаў прыкладаюцца (фота 6).
Хіба гэта і ё спроба рэйдарскага захопу офіса на пл. Канстытуцыі 6 пра які так часта лямантуюць Лапко зь Лявончыкам.
Да зьяўленьня антыкрызіснага мэнэджара С. Бульбы зь сябрамі застаецца як мінімум два месяцы.
Паколькі канфлікт паміж сябрамі ставарышэньня толькі пашыраўся — Надзорчай радай было прынятае рашэньне зьвярнуцца да беларусаў з паважнай рэпутацыяй ўратаваць БМХ ад зьнішчэньня.
Зь некалькіх кандыдатураў сярод тых каму было прапанавана ўзяць праблемны БМХ пад антыкрызіснае кіраваньне адгукнуўся С.Бульба.
10га ліпеня 2023 году Надзорчая рада прыймае большасьцю галасоў (2/3) рашэньне аб зьмене презідэнта ставарышэньня А.Лапко (згодна Статуту) на С.Бульбу. Таксама Надзорчая рада прыймае рашэньне аб складаньні сваех паўнамоцтваў поўным складам.
11га ліпеня быў накіраваны першы ліст Лапко з просьбай прадаставіць доступ у памяшканьне й перадаць дакумэнтацыю новаму кіраўніцтву. У адказ на юрыдычна абгрунтаваная патрабаваньні Лапко не знайшоў нічога лепшага як проста зачыніць памяшканьне й заблякаваць усялякую дзейнасьць.
24га ліпеня Лапко быў дасланы яшчэ адзін ліст , але факт перадачы дакумэнтацыі й доступу да БМХ так і не адбыўся. Пракансультаваўся ў паліцыі — мы былі змушаныя зьмяніць замкі каб аднавіць доступ да памяшканьня з мэтай аднаўленьня дзейнасьці Хабу.
Дагэтуль частка дакумэнтацыі па праэктах (заяўкі, буджэты, справаздачы) з агульнай сумай каля міліёну злотых (фота 5) не прадастаўленыя новаму кіраўніцтву нават пасьля адпаведнага звароту ў паліцыю. Таксама Лапко адмовіўся перадаць сацыяльныя сеткі БМХ і дагэтуль карыстае іх у прыватных мэтах.
Дарэчы цікавы факт — мы былі змушаныя зьмяніць замкі ў офісе БМХ 2га жніўня (фота 7). “шчасьлівая выпадковасьць” — 2га жніўня Лапко ўжо меў новы юрыдычна зарэгістраваны Хаб (фота 9).
У жніўні 2023 году новым кіраўніцтвам быў накіраваны ліст на адрас мэра Варшавы з просьбай правесьці поўны аўдыт папярэдняй дзейнасьці хаба (фота 9). Таксама ў жніўні ў паліцыю была накіраваная заява аб незаконным утрыманьні дакумэнтацыі былым дырэктарам А.Лапко (фота 10).
П.С. Зьвяртаем вашу ўвагу, што памяшканьне належыць гарадзкім уладам і знаходзіцца ў арэндзе. Гэта НДА (NGO), недзяржаўная (грамадзкая) арганізацыя, у якой нельга праводзіць камэрцыйную дзейнасьць. Таму ўсе чуткі, якія распаўсюджваюцца наконт выкупа памяшканьня ня маюць пад сабой ані глебы ані здаровага глузду.
Пра Ціханоўскага, Калеснікаву і скандал у Моладзевым хабе – на паліграфе Бульба / Шчыра кажучы
Хто і навошта запрасіў Сяргея Бульбу ў Беларускі моладзевы хаб, а таксама ці зарабляе ён цяпер на дзейнасці хабу?
Ці лічыць гэта рэйдарскім захопам і ці сапраўды верыць у тое, што ратуе прастору?
На пытанне, ці падрабіў ён дакументацыю Беларускага моладзевага…