Выстава турэмных малюнкаў Паўла Севярынца “Беларусь – у сэрцы”.Большасьць малюнкаў будзе прадстаўлен…

Выстава турэмных малюнкаў Паўла Севярынца “Беларусь – у сэрцы”.
Большасьць малюнкаў будзе прадстаўлена ўпершыню.

Павал Севярынец — быў арыштаваны 07.06.2020 і адпаведна за кратамі ўжо значна больш за 3 з паловай гады, а гэта больш за 1295 дзён.
30.12.2023 ён будзе адзначаць сваё 47-годзьдзе . Ізноў за кратамі.

Павал вядомы беларускаму грамадзтву як маладафронтаўца і абаронца Курапатаў, як грамадзянскі і палітычны актывіст, галоўны заснавальнік партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, як шчыры вернік і патрыёт, глыбока адданы Беларусі, як журналіст і як пісьменьнік- аўтар шматлікіх кніг пра Беларусь і беларусаў.

Выстава ” Беларусь – у сэрцы” раскрывае нам яго новы талент – талент мастацкага творцы. Вакол толькі Беларусь і ўсё, што зь ёй цесна зьвязана.
Малюнкі, дасланыя з-за кратаў, намаляваныя на простых папяровых аркушыках звычайнымі алоўкамі. Але празь вялікую пяшчоту і любоў да самых блізкіх выпраменьваецца глыбокае захапленьне Радзімай і любоў да Бога Сусьвету, у Якога няма дробязяў, Які ўдасканальвае ўсё і ўсіх.Таму і карціны Паўла могуць асьвяціць духоўным Сьвятлом любую прастору і супольнасьць людзей, злучыць нас, беларусаў, раскіданых па сьвеце. Адной Марай-Прагай, Надзеяй- Дзеяй…Любоўю.

Дзякуючы ініцыятыве Беларускага хрысьціянскага клюбу і фундацыі “Białoruska Chrześcjańska Demokracja“, сябрам і паплечнікам мы можам упершыню пабачыць разам усе 24 малюнкі Паўла Севярынца.

Адкрыцьцё выставы 23 сьнежня 18:30.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
23.12-06.01
10:00-21:00
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam