Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Кінапрагляд па-беларуску Прапануем паглядзець разам дакумэнтальную стужку Вольгі Воранавай (Беларусь…

*

Кінапрагляд па-беларуску

Прапануем паглядзець разам дакумэнтальную стужку Вольгі Воранавай (Беларусь, 2023) ”Міраслаў Лазоўскі – лёс героя”.

Усё жыцьцё Міраслаў Лазоўскі рабіў усё магчымае на карысьць сваёй Радзімы, змагаўся за яе волю як мог, аддаўшы гэтай барацьбе самае дарагое – жыцьцё. Улады Беларусі безупынна перасьледавалі Лазоўскага. У 2017-м – новае затрыманьне Лазоўскага паводле гэтак званай справы патрыётаў. Пасьля пратэстаў 2020-га Міраслаў Лазоўскі зьехаў ва Ўкраіну. На трэці дзень пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Міраслаў паехаў беларускім добраахвотнікам абараняць Украіну. 16 траўня 2023 году Міраслаў Лазоўскі загінуў на яе ўскрайку, прыкрываючы параненых, на тым месцы, дзе праз дарогу быў ужо не Бахмут.

Фільм з’яўляецца творчай уласнасцю тэлеканала Белсат.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
4 студзеня
чацьвер 19:00
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam