На гэтым тыдні адбылася сустрэча актыва нашага прафсаюза са старшыней польскага прафсаюза OPZZ „Konfederacja Pracy”
Michalam Lewandowskim.
Michalam Lewandowskim.
На сустрэчы былі падняты і абмеркаваны праблемы беларускіх мігрантаў, якія на прамую і ўскосна уплываюць на жыццё і інтэграцыю ў Польшчы.
А менавіта:
1. Павялічэнне працягласці тэрмінаў разгляду спраў па легалізацыі іншаземцаў у Польшчы.
2. Адмаўленне беларусам у банкаўскіх паслугах па нацыянальнай прыкмеце.
3. Праблема беларускіх пенсіянераў з атрыманнем пенсій у Польшчы.
4. Праблема працоўных умоў і нелегальнай працы.
Дамовіліся супрацоўнічаць і шукаць магчымасці ў вырашэнні агучаных праблем.
Хоць гэтыя праблемы беларусаў і выходзяць за рамкі дзейнасці прафсаюзаў, але агульнымі намаганнямі і актыўнымі дзеяннямі неабходна выводзіць іх у інфаполе і павестку.
Працягваем працу на карысць беларускай супольнасці ў Польшчы.