Вострая Праблема на сёння!!!Праблема людзей сталага ўзросту, якую агучылі не так даўно на Белсаце і …

Вострая Праблема на сёння!!!
Праблема людзей сталага ўзросту, якую агучылі не так даўно на Белсаце і абмяркоўвалі ў ФБ, існуе ўжо даўно — “Беларускія пенсіянеры, якія выехалі з краіны па палітычным прычынам, не могуць атрымаць мінімальнай польскай пенсіі, не могуць разлічваць на беларускую пенсію і пацвердзіць свой працоўны стаж.” З кожным годам людзей у гэтай катэгорыі будзе станавіцца больш і больш, бо аніхто не маладзее, а беларусаў у Польшчы шмат. Праблема існуе і не вырашаецца ўжо пяты год. Не хацелася б каб ізноў усё сціхла, і людзі засталіся са сваімі праблемамі сам насам.
Маем шмат фондаў і структур, якія атрымліваюць еўрапейскія грошы і прадстаўляюць беларусаў у замежжы, але не вырашаюць вось такія рэальныя праблемы! І гэта ўжо бяда.
Можна шмат пісаць, якія малайцы нашыя пенсіянеры і як у іх атрымоўваецца “выжываць” у замежжы, здымаць фільмы і браць інтэрв’ю, але гэта не вырашае самой праблемы!

Давайце напачатку абмяркуем гэту праблему ў каментарах, апасля — сустрэнемся ўжывую.