26 верасня ў Еўропе адзначаецца Еўрапейскі дзень моваў. Упершыню яго адзначылі ў 2001 годзе. Камітэт міністраў Рады Еўропы вырашыў адзначаць Дзень моваў штогод.
Паняцце «еўрапейскія мовы» больш шырокае, яго не варта блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-чальцоў Еўразвязу. На тэрыторыі Еўропы налічваецца 225 аўтахтонных моў (мовы карэнных народаў), больш за 2/3 якіх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы знікненьня ў выніку паступовай асіміляцыі ў становішчы моўнай меншасці (напрыклад, ірляндская мова і інш.).