Прэс-рэліз Сітуацыя вакол Беларускай Прасторы “Робім разам” (экс “Беларускі Моладзевы Хаб”).  Чаргов…

Прэс-рэліз

Сітуацыя вакол Беларускай Прасторы “Робім разам” (экс “Беларускі Моладзевы Хаб”). 
Чарговая спроба адшукаць на офісе баявую зброю

Сам рэйд паліцыі — каля 15 чалавек, разам з ваеннымі спецыялістамі й асобамі ў цывільным, плюс яшчэ да 10 асобаў, праходзіў з грубымі працэсуальнымі парушэньнямі з боку польскіх уладаў. Падчас сёньняшняга візіту нам не былі прадстаўлены законныя абгрунтаваньні дзеяньняў уладаў, а супрацоўнікі арганізацыі не былі дапушчаны ў памяшканьне, нягледзячы на папярэднія запэўніваньні пра доступ і прадастаўленьне дакументаў менавіта кіраўніку. Але Сяргей Бульба таксама не быў дапушчаны ўнутр памяшканьня, дзе супрацоўнікі розных ведамстваў ускрывалі ўсе дзьверы й шафы . 

Мусім адзначыць, што й гарадзскія ўлады, паліцыя й іншыя кампетэнтныя ворганы пастаянна атрымлівалі скаргі ад невядомых нам людзей. То адразу пасьля публічнай заявы былых арэндатараў БМХ пра цір у падвале офісу — адразу да польскіх дзяржаўных установаў паступала скарга ад невядомага дабрадзея з тым жа зьместам. Далей скаргі сталі пастаянным інструмантам ціску на новае, юрыдычна правільна прызначанае кіраўніцтва Асацыяцыі “Беларускі Моладзевы Хаб”.
Скаргі былі рознымі – і дзеці ў бронекамізельках, і баявыя мастацтвы і г.д. Дайшло да скаргаў на нясьвежыя булачкі . Хаця ў нас не было ніколі гандлю харчовымі прадуктамі. На ўсе гэтыя скаргі горад мусіў рэагаваць, дасылаць праверкі. З цягам часу апаненты пачалі скарыстоўваць больш цяжкую зброю — запыт ад дэпутатаў Сэйму — зноўку пра баявую падрыхтоўку дзяцей і зброю.
Якая з кляўз паслужыла прычынай сёньняшняга рэйду адначасова ўсіх ведамстваў – можна толькі здагадвацца. 
Верагодна, што скаргі распаўсюджваліся асобамі, якіх не задавальняла наша дзейнасьць і расследаваньні, што мы ініцыявалі па фактах крадзяжу грантавых сродкаў і іншых парушэньняў, звязаных са сродкамі ЕЗ.

Матэрыялы, якія датычацца гэтых расследаваньняў, будуць перададзеныя ў структуры ЕС для далейшай ацэнкі. Бягучая сітуацыя таксама стане часткай афіцыйнай заявы ў ЕС, паколькі відавочны факт ціску на нашу арганізацыю.

Мы падкрэсліваем, што сёньняшняя скандальная сітуацыя будзе абскарджана ўсімі законнымі спосабамі — як у польскіх судах, так і на ўзроўні еўрапейскіх інстытутаў.

Папярэдне, на аўторак мясцовыя ўлады прапанавалі сустрэчу для канчатковага вырашэньня — ці мы пішам новую заяву на працягненьне арэнды, ці канчаткова скасоўваем супрацу з горадам па памяшканьні на пл Канстытуцыі 6.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950