У пятую гадавіну мірных пратэстаў супраць дыктатуры і фальсіфікацый выбараў у Беларусі ў Варшаве пройдзе велапрабег салідарнасці.
З 2020 года Беларусь перажывае цяжкія часы:
– больш за 1300 палітвязняў,
– звыш 500 000 чалавек у эміграцыі,
– ліквідацыя ўсіх незалежных веласіпедных арганізацый,
– арышты веласіпедыстаў за ўдзел у групавых заездах.
Запрашаем усіх людзей добрай волі далучыцца да марафону салідарнасці!
Возьмеце з сабой бела-чырвона-белыя колеры — у выглядзе стужак, сцягоў або элементаў адзення.
Збор: Варшава, 9 жніўня, 10:00, plac Konstytucji (каля MDM)
Маршрут: праезд па галоўных вуліцах горада, а затым — для ахвотных — выезд за межы Варшавы ў межах велападарожжа NadWisłęRowerem, арганізаванага Zielone Mazowsze.
Калі ў вас няма ўласнага ровара — вы можаце ўзяць яго ў арэнду праз гарадскую сетку пракату Veturilo.
Пакажам, што свабода і салідарнасць — без межаў!
Падрабязнасці па спасылцы
VeloLiberty – Solidarni z Białorusią
Event in Warsaw, Poland by Zielone Mazowsze on Saturday, August 9 2025