Нагадваем пра магчымасць: фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій
Працягваецца збор заявак у межах праграмы EU4Belarus – SALT. Гэта праграма падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу ды страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
Памер падтрымкі: да 10 000 еўра
Чым можа дапамагчы праграма: ○ прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ○ прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката ○ зрабіць настрыфікацыю дыплома, навуковай ступені ці пасведчання аб адукацыі ○ прайсці курсы на атрыманне пасведчання кіроўцы ( катэгорыі C, D, T) ○ здаць кваліфікацыйныя экзамены ○ атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў)