Сёння — апошні дзень, калі вы можаце дапамагчы беларускай ініцыятыве, ні затрачваючы грошай, але запоўніўшы свае разлічэньні з PIT.
Як перадаць 1,5% падатку ў дэкларацыі PIT?
1. Абярыце арганізацыю грамадзкай карысці (OPP) з нумарам KRS: 0000418242. 2. Запоўніце адпаведную форму PIT. 3. Сістэма аўтаматычна разлічыць максімальную суму ў памеры 1,5% ад вашага падатку. 4. У полі «Cel szczegółowy 1,5%» напішыце «ROBІМ.RAZAM», каб ваш унёсак накіраваўся менавіта на гэты праект.
Не забудзьцеся падпісаць дэкларацыю (у папяровым выглядзе) або пацвердзіць электронную (праз Profil Zaufany ці e-PIT).