
Дапаможам Насце і Вані, дзецям палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча!
Наста і Ваня цяпер жывуць у Польшчы са сваёй бабуляй Ганнай Канавалавай. Іх маці Антаніна толькі нядаўна выйшла на волю і не можа з’яднацца з сям’ёй, а Сяргей усё яшчэ застаецца за кратамі.
Бабуля Ганна Анатольеўна сама выхоўвае ўнукаў і яшчэ дваіх хлопчыкаў, якіх яна забрала з прытулку. Гэта вялікая адказнасць і штодзённая праца, якая патрабуе шмат сіл.
Мы хочам зрабіць для Насты і Вані невялікае свята, каб дзеці маглі паехаць у зімовы лагер у гарах у Sport Resort Zwardoń, які адбудзецца з 8 па 15 лютага. Гэта магчымасць для дзяцей адпачыць, пабыць з аднагодкамі і атрымаць новыя незабыўныя ўражанні.
Агульная сума збору — 3400 злотых. Любая дапамога важная!
Вось пасылка на збор –
https://zrzutka.pl/77rwaz?fbclid=PAY2xjawIPMUxleHRuA2FlbQIxMQABpvHrPClBunRTyVyIVfOnWyzz3eKNYtqIsHJwxAr1uaadYUyXRw0zsvQ6Pg_aem_p398TmbMSGyLd5lgfTMGtA
Дзякуй усім, хто адгукнецца!