Ініцыятыва па дапамозе беларусам і ўкраінцам Варшавы працягвае дзейнічаць у Беларускай прасторы «Робім разам»
Дапамога бескаштоўная, займаецца ёю былы вязень калоніі «Віцьба-3» Сяргей Сабалеўскі. Ён перанёс два інсульты, захварэў на рак, але не склаў рукі на волі і маючы вопыт і веды, пачаў дапамагаць другім.