Грамадзка-публічнае абмеркаваньне: «Праблемы інтэграцыі беларускай дыяспары ў Варшаве»
Паважаныя сябры! Запрашаем вас далучыцца да грамадзка-публічнага абмеркаваньня на тэму інтэграцыі беларускай дыяспары ў Варшаве. Мерапрыемства скіравана на абмеркаваньне актуальных праблем, зь якімі сутыкаюцца беларусы ў польскай сталіцы, і пошук рашэньняў для ўмацаваньня нашай супольнасьці.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя: прадстаўнікі беларускай дыяспары, грамадзкія актывісты, мясцовыя жыхары й экспэрты. Вашы ідэі, меркаваньні й вопыт важныя для нас!
Разам мы можам зрабіць больш!
Адрас: pl. Konstytucji, 6 25 студзеня 17:00 субота Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam