Мы пачалі з нуля. Але за кароткі час навучыліся вязаць кручком, аднаўлялі старадаўнія ўзоры, вышывалі аўтэнтычныя рэчы і прыдумвалі новыя. Цікавыя і цёплыя — для цела і для душы.
Вытворчасць рукамі — гэта не толькі развіццё дробнай маторыкі і адкрыццё ў сабе новых талентаў, але і зносіны, гарманізацыя нервовай сістэмы, новыя мары і, магчыма, нават новая крыніца даходу.
Мы чакаем усіх — незалежна ад узросту, полу і інтарэсаў. Вышыванне, вязанне пруткамі, шыццё і любая іншая творчасць, якая прынясе вам радасць, — усё гэта мы будзем рабіць разам у новым годзе.