У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі24 сакавіка ў Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім Разам» адкрылася выстава арыгінальных карцін
Алеся Пушкіна. Усяго дэмаструецца паўтара дзясятка твораў — гэта карціны зь дзьвюх прыватных калекцый і аднаго ўнівэрсытэту: партрэты гістарычных дзеячаў, пэйзажы. Уладальнікі задарма прадаставілі карціны на выставу на тры тыдні.
На выставе выступілі польскія сябры Алеся Пушкіна — мэцэнат
Войцех Гурэцкі, гісторык мастацтва
Раман Постэк, а таксама віцебскі калега, мастак
Эдвард Галустаў. Прагучала шмат цёплых словаў і кранальных успамінаў пра беларускага мастака, які заўчасна памёр у беларускай турме.
https://smarturl.click/ql4AV