Паважанае спадарства,
Беларускі Моладзевы Хаб (Беларуская прастора Робім разам) сардэчна запрашае журналістаў і зацікаўленых асобаў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную нашай дзейнасці ў справе вызваленьня грамадзян Беларусі, арыштаваных па палітычных матывах (у тым ліку этнічнага паляка Анджэя Пачобута). Больш за 1500 грамадзян Беларусі арыштаваныя па палітычных матывах і знаходзяцца ў вязьніцы. Нелегітымныя беларускія ўлады мэтава вынішчаюць не толькі беларускую ідэнтычнасьць унутры Беларусі, але і польскую – закрыцьцё польскіх школаў, курсаў вывучэньня польскай мовы, разбурэньне польскіх могілак жаўнераў Арміі Краёвай , пагрозы ўладальнікам карты паляка.
Таксама пад час мерапрыемства будуць узнятыя пытанні функцыянавання нашай арганізацыі ў памяшканні па адрасе: пл. Канстытуцыі 6 (былая «Неспадзянка»). У тым ліку сітуацыя, звязаная з дзеяннямі ўладаў раёна горада Варшавы ў дачыненні да нашага аб’яднання.
Дата: 19 сьнежня 2024
Час: 12.00
Месца: пл. Канстытуцыі 6, Варшава
Працяг у каментары