Працяг.
Сітуацыя вакол Хаба.
Неяк пачуў, што пакуль не прыйшоў Бульба, у Моладзевым хабе ўсё было так цудоўна…. Шчыра запытаў паважанага мной чалавека:
— Што было добра? Спакойна піліліся гранты, спакойна скарыстоўвалі працу шчырых беларускіх валанцёраў (якім казалі, вы малайцы, але грошаў няма), спакойна бралі ідэі праэктаў у беларусаў і скарыстоўвалі іх самі. Суразмоўца зьдзівіўся. Але давайце па парадку.
Канфлікт унутры кіраўніцтва БМХ і дырэктарам пачаўся яшчэ з зімы 2023га. Заўважу, да зьяўленьня “рэйдара Бульбы” яшчэ амаль за паў гады.
У структуры асацыяцыі БМХ ёсьць надзорчы ворган – так і завецца – Рада Надзорча. Функцыя якой – кантраляваць законнасьць і адпаведнасьць Статуту дзеяньняў прызначанага той самай Радай дырэктара. Адмыслова прыводжу перапіску сябраў Рады Надзорчай.
Галоўнае пытаньне – катэгарычнае нежаданьне дырэктара прадстаўляць тлумачэньні і дакумэнтацыю.
У сябраў Рады складаецца ўражаньне, што тагачасны дырэктар Саша Лапко проста арганізаваў карупцыйную схему для крадзёжу грошаў. У канкрэтнай перапісцы фігуруе падозраньне ў крадзяжы 286 416,16 злотых.
Рада надзорчая, цалкам законна, патрабуе правядзеньня аўдыту. У якасьці аўдытараў наймаецца сэртыфікаваная польская фірма. Але і гэтым юрыстам Саша не прадастаўляе дакумэнтацыю. Вынікі аўдыту, як кажа кіраўнік аўдытараў, – “мінімум тры крымінальныя справы”.
Далей-болей, Саша пад уплывам Лешы , прыймае рашэньне тайком перааформіць арэнду офіса на пл. Канстытуцыі 6 на нейкую ЛінкінгМедыя, дзе кіраўніком з’яўляецца,- хто б вы думалі ,- бінга,- той самы Лёша Лявончык. Натуральна героі нікому не паведамляюць, што распачалі працэс пераафармленьня.
Што б вы зрабілі з такім наёмным дырэктарам? Слушна. Рада Надзорчая, сутыкнуўшыся з поўным неадэкватам, прыймае рашэньне вызваліць ад пасады дырэктара г-на Лапко.
Зьвярніце ўвагу на даты на прыведзеных дакумантах. Гэта важна для разуменьня той хвалі непрыхаванай хлусьні, якая распачалася супраць чалавека, які пагадзіўся прыняць руіну Хаба. Але пра гэта – пазьней.
Асобным пунктам хачу прадэманстраваць вывад Сашам грошаў на сваю жонку. Радзе Надзорчай сказалі, што гэта аплата за маркетынгавыя паслугі. Дакумантаў, праўда, так і не прадаставілі.