Сітуацыя вакол асацыяцыі Беларускі Моладзевы Хаб (не блытаць з аднаіменнай фундацыяй)- сапраўды, даг…

Сітуацыя вакол асацыяцыі Беларускі Моладзевы Хаб (не блытаць з аднаіменнай фундацыяй)

– сапраўды, дагавор арэнды памяшканьня на пл Канстытуцыі 6 быў падпісаны ў 2021 годзе тэрмінам на тры гады. Зараз тэрмін завершыўся. Ідзе абмеркаваньне з гарадзкімі ўладамі новага дагавору. Уся адпаведная дакумэнтацыя на працягненьне арэнды была пададзена сваечасова.
Што замінае гарадзскім уладам – негатыўная актыўнасьць, інспіруемая папярэднім (адхіленым ад кіраваньня за злоўжываньні) кіраўніцтвам. Перыядычна у ЗГН, ад быццам выпадковых асобаў, падаюцца скаргі, што ў нас на офісе – цір для стральбы, баявыя мастацтвы … і г.д – мінулая скарга была на нясвежыя булачкі (якіх у нас зусім няма). Тым не меньш, горад мусіць кожны раз дасылаць праверку.
Крайняе, што прыдумаў наш фанклуб – натхнілі дэпутата напісаць дэпутацкі запыт, быццам у нас тут дзяцей навучаюць баявой зброі. Гарадзкія ўлады мусілі рэагаваць – перанакіравалі запыт да паліцыі. Паліцыя правяла праверку – натуральна нічога незаконнага ў нас не знойдзена.

Але Саша ды Лёша на тым не супакойваюцца – набіваюцца на сустрэчы з гарадзкімі чыноўнікамі і расказваюць страшныя гадасьці пра нехарошы калектыў асацыяцыі Беларускі Моладзевы Хаб (Беларускую прастору) – сьвядома фармуючы негатыўнае стаўленьне да нас. Такія вось “беларус-беларусу…”. Хаця, па праўдзе, Саша ды Лёша даўно маюць польскія пашпарты і паразітуюць на бедах беларусаў, купляючы сабе кватэркі не толькі ў варшавах, але і ў лонданах.

Так што, калі чарговы раз чуеце іхнія хлусьлівыя абяцаньні “вярнуць нешта беларусам” – разумейце, што гэтыя героі дбаюць выключна пра ўласны бізнэс на беларусах.
Ад заўтра абяцаю пачаць публікаваць дакуманты, якія ўдалося раздабыць па мінулай дзейнасьці Сашы (як яго з любоў’ю называе Лёша).