Захаваем нашу прастору свабоды і культуры разам!Дарагія сябры! Для ўсіх нас, беларусаў, якія апынул…
Дарагія сябры!
Калісьці ў гэтых сьценах, на вуліцы Канстытуцыі, 6, нараджалася польская “Салідарнасьць”. Менавіта тут людзі змагаліся за сваю свабоду, так жа, як і мы цяпер марым пра вольную Беларусь. Гэтае месца стала сымбалем, дзе сустракаюцца нашы мары, успаміны і сіла.
Мы зьвяртаемся да вас з адкрытымі сэрцамі і просім дапамогі! Толькі разам, толькі дзякуючы вашай падтрымцы, мы зможам захаваць гэты куток свабоды, які так шмат значыць для кожнага беларуса ў Польшчы.
https://zrzutka.pl/en/f4fejk
Нават самы маленькі ўнёсак можа стаць вырашальным крокам, які дазволіць нам працягваць працу. Мы верым у сілу салідарнасьці і ведаем, што разам мы зможам пераадолець любыя перашкоды.
З удзячнасьцю за кожную вашу дапамогу, за кожны добры водгук. Мы верым, што наш дом застанецца адкрытым для ўсіх нас, і што разам мы зможам захаваць гэты цэнтар свабоды і надзеі.
Зь цеплынёй і верай у лепшае,
Каманда “Робім разам”