У нядзелю, 14 красавіка а 15:30, у Варшаве адбудзецца закрыццё выставы карцін Алеся Пушкіна з прыватных калекцый.
Польскія калекцыянеры карцін, якія з гонарам і пяшчотай захоўваюць працы Алеся, адчуваюць, што мы, беларусы, зараз перажываем тэй жа ж гістарычны момант, як калісь і яны. Таму разумеюць, як нам патрэбныя нашы героі.
Падчас сустрэчы Сьвятлана Курс і іншых падзеляцца сваімі ўспамінамі пра Алеся Пушкіна.
Душа Алеся знаходзіцца ў кожнай з ягоных прац. Гэта апошні дзень прыйсьці і адчуць, пакуль ёсць такая магчымасьць