Выстава-конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму: Будучыня вачыма дзіцяці” Гэтая выстава-конкурс — выдатная…

Выстава-конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму: Будучыня вачыма дзіцяці”

Гэтая выстава-конкурс — выдатная магчымасьць злучыць дзіцячую фантазыю з рэальнымі імкненьнямі да лепшай будучыні.

Мы верым, што дзеці сваім чыстым поглядам могуць натхніць нас, дарослых, стварыць такі сьвет, у якім шчасьце, каханьне й гармонія напаўняюць кожны дом, кожную вуліцу, кожную сям’ю.

Кожная праца будзе ацэньвацца прафэсыянальным жюры па яе творчай задуме, унікальнасьці й глыбіні прадстаўленьня будучыні.

Пераможцы ў сваёй узроставай катэгорыі атрымаюць заслужаныя ўзнагароды, а іх малюнкі зоймуць пачэснае месца на выставе.

Як прыняць удзел?
Малюнкі прымаюцца да 28 кастрычніка ў Варшаве
па адрасе: pl.Konstytucjі, 6.
Час прыёму — з 13:00 да 21:00 кожны дзень, з аўторка па нядзелю.

Малюнкі могуць быць выкананы ў любой тэхніцы (гуаш, акварэль, алоўкі й г.д.) на паперы альбо палатне памерам А1, А2, А3, суправаджацца аформленым подпісам аўтара (8 см х 3 см), дзе ўказваюцца імя й прозьвішча дзіцяці (прозьвішча па жаданьні) на беларускай і польскай мовах і ўзрост!

Далучайцеся да нас у стварэньні выставы, дзе кожнае дзіця зможа праз малюнак увасобіць мару аб шчасьлівай будучыні.

Чакаем працы вашых дзяцей зь нецярпеньнем!

Адрас: pl. Konstytucjі, 6
Сувязь: @robіmrazamadmіn
Тэлефон: +48-573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
”Робім разам” / @byrobіmrazam