“ГОУ НА КАВУ!” у Варшаве 19 кастрычніка пройдзе ў НОВАЙ, КЛАСНАЙ, БЕЛАРУСКАЙ РЭСТАРАЦЫІ –
2020 Restaurant & Bistro – Aleja Wyścigowa 6 у 18.00
А ўсе гамяльчане проста абавязаны прыехаць у госці да ўладальнікаў рэстарана – памятаеце ў вас у горадзе была “БУДЗЬМА”? -Дык вось гэта яны самыя! Цяпер яны адкрыліся ў Варшаве)).
Гэта самае гасціннае і смачнае месца ў Варшаве. Мы мелі магчымасць пачаставацца іх прысмакамі на “Бульба Фэсце”. І упэўненны на сто адсоткаў, што беларусы сапраўды “адвядуць душу” менавіта тут!
І – нарэшце – у нас ёсць светлае і яркае месца для сустрэч. Ізноў жа максімальна камфортнае і ціхае: мы зноў будзем адзін аднаго чуць)).
Там жа можна яшчэ і патанчыць (што мы вельмі любім) і “ўсякае-такое”!
* Асобна па кухні – калі вы будзеце галоднымі, то сапраўды зможаце абраць нешта сабе з меню: велізарная колькасць пазіцый ад 30 зл. – гэта значыць не за ўсе грошы міру вы зможаце сябе парадаваць!
* Ну і важнае – вы ведаеце прынцыпы “ГОУ НА КАВУ!” – МЫ ПАДТРЫМЛІВАЕМ СВАІХ, БЕЛАРУСАЎ!
Падтрымліваем ва ўсіх напрамках, расказваем пра нашыя, ездзім у госці і робім рэкламу. Таму што #беларусбеларусубеларус .
Давайце збярэмся ўсе разам у гэтую суботу на “ГОУ НА КАВУ!” у 2020 Restaurant & Bistro – месца хопіць на ўсіх.
А галоўнае нас там чакаюць СВАІ))).
Узрост 18+
Уваход 10 zl
https://facebook.com/events/s/%D0%B3%D0%BE%D1%83-%D0%BD%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%83-%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B2%D0%B0/509988518566687/
Event by Кристина Каграманян and Katsiaryna Kuchuk on Saturday, October 19 2024