Запрашаем Вас на нашую батлейку “Карусь Каганец” і міні-лекцыю “Неасьветлены бок беларускага рухупачатку XX стагодзьдзя”.
Што праўда, на гэты раз батлейка будзе не жыўцом, але ў відэазапісе – скрыня і лялькі засталіся ўдома.
З нашае імпрэзы Вы даведаецеся альбо ўзгадаеце: Адкуль у нашым краі зьявіліся батлейкі? Ці батлейка ёсьць дзіцячаю забаваю? Хто такі Карусь Каганец і чаму ён сярод белага дня блукаў па Менску зь ліхтаром? Якім чынам падзеі 2020 года перагукваюцца з падзеямі больш чым стогадовай даўніны? Адкуль зьявіліся Беларусы і Літвіны?
Батлейнікі
Адрас: pl. Konstytucji, 6 28 красавіка Нядзеля 15.30 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam