Сустрэча з аўтарамі плякатаў ў Варшаве, прысьвечаная міжнароднай салідарнасьці з народамі Ўкраіны й …

Сустрэча з аўтарамі плякатаў ў Варшаве, прысьвечаная міжнароднай салідарнасьці з народамі Ўкраіны й Беларусі.

Запрашаем на ўнікальную сустрэчу з мастакамі-плякатыстамі, чые працы прадстаўлены на выставе.

Ужо ў гэтую пятніцу, 4 кастрычніка, у вас будзе магчымасьць пагутарыць зь некаторымі зь іх і пачуць іх асабістае меркаваньне па гэтай тэме.

На выставе прадстаўлены творы 37 мастакоў з Украіны, Польшчы, Беларусі, Літвы, Латвіі, Румыніі, Даніі, Ізраіля, якія праз свае працы імкнуцца выказаць падтрымку народам, што змагаюцца супраць маскоўскай агрэсыі.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца грамадзкімі справамі, а таксама аматараў мастацтва пляката, наведаць выставу “Салідарнасьць 2.0”, якая працягнецца да 12 кастрычніка 2024 году.


Адрас: pl. Konstytucjі, 6
4 кастрычніка
 Пятніца 16:00
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam