Запрашаем на беларускія традыцыйныя сьпевы і не толькі .
Добрае сьвята – гэта калі яно добра падрыхтавана.
Раней нашыя продкі дакладна ведалі, як сьвяткаваць Купальле, ды і іншыя сьвята – ведалі песьні, вадзілі карагоды, ведалі што неабходна зрабіць, каб атрымалася магія, а чаго рабіць нельга. А зараз, часам, людзі асацыююць сьвята Летняга Сонцастаяньня з Александрыяй.
Прапануем наступнае: раскажам аб асаблівасьцях сьвята. развучым беларускія традыцыйныя песьні, якія спяваліся менавіта пад час сьвяткаваньня Купальля. патрэніруемся вадзіць карагоды.
І такім чынам вы будзеце абсалютна падрыхтаванымі да сьвята .