Сёньня 100 год з Дня нараджэньня
Васіля Быкава — беларускага пісьменьніка які напісаў шмат самых разнастайных твораў.
Яго цытата: “Нярэдка ад таго ці іншага маральна-этычнагавыбару залежыць уся сутнасьць чалавека” раскрывае сутнасьць усіх яго твораў. І гэтае выказваньне як ніколі востра прадстае перад намі зараз, ў часы, калі трэба зрабіць свой асабісты выбар ў цяжкі, поўны незразумеласьцяў час.
Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, удзельнік вайны, які нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёна Віцебскай вобласьці. Хто, як ні ён добра знаёмы з падзеямі таго часу? Большасьць яго твораў апісваюць дзеяньні, якія адбываюцца падчас Другой Сусьветнай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты яго жыцьця.
У сваіх творах Быкаў паказвае, што сьвет не павінен забываць жахі вайны, расстаньне, пакуты і сьмерць мільёнаў, бо гэта было б злачынствам перад загінуўшымі, злачынствам перад будучыняй. Захоўваючы ў памяці падзеі вайны, тым самым не забывемся пра гэраізм і мужнасьць, якія прайшлі яе дарогамі, пра тое, што змагацца за мір – гэта абавязак усіх тых, хто жыве на зямлі.
Калі казаць пра стылістыку твораў Быкава, то ў іх назіраецца своеасаблівая распрацоўка тэмы вайны – кожны яго твор адрозьнівае маральна-псыхалягічная праблематыка і бескампраміснасьць маральных патрабаваньняў. Асновай яго сюжэтаў заўжды зьяўляецца сытуацыя маральнага выбару, у якіх ён дае мастацкае дасьледаваньне маральных асноў чалавечага паводзінаў.
У нашай бібліятэке ёсьць шмат твораў гэтага пісьменьніка.
— Бліндаж. Аповесці. Бібліятэчка “Дзеяслова”. 2006.
— Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор, 2004.
— Доўгая дарога дадому. Кніга ўспамінаў. Мн, 2003.
— Збор твораў . У 4х.т.
А таму запрашаем наведаць нас і браць кнігі Васіля Быкава для чытаньня.
Падтрымаць дзейнасьць прасторы можна па спасылцы :
https://buy.stripe.com/28o8wx0rx2LsgMw6oo
Мы працуем для вас:
Адрас: pl. Konstytucji, 6
Пн-пт з 13:00 да 21:00
Сб з 11:00 па 14:00
Сувязь:@robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam