22 чэрвеня 2024 году беларусы з ўсёй Польшчы зьедуцца ў Варшаву на Поле Макатоўскае, для таго каб УСІМ РАЗАМ сустрэць КУПАЛЛЕ!
Мы ўсе – адна вялікая беларуская сямʼя, і наша традыцыйнае сьвята ў гэты раз будзем сустракаць разам.
Вы можаце прыяжджаць зь семʼямі, зь дзецьмі, для якіх будуць арганізаваны гульні. Дрослыя змогуць прыгатаваць грыль і барбекю. Будуць і традыцыйныя купальскія сьпевы, танцы і вогнішча. Таксама мы падгатавалі цікавыя забавы і інтэрактывы.
Будзем шмат сьпяваць, танчыць, стасавацца, смачна есьці, весела і карысна праводзіць час. ЗРОБІМ ЯК ДОМА ЎСЕ ЎСЁ РАЗАМ