Запрашаем на курсы па беларускай мове беларусаў і беларусак, якія:
адчулі патрэбу палепшыць свае школьныя веды і ўвесці беларускую мову ў актыўны ўжытак; ужо размаўляюць ці пішуць па-беларуску, але хочуць удасканальваць сваё маўленне.
Фармат курсаў: Жывыя сустрэчы, дзе вы атрымліваеце зваротную сувязь. Заняткі нават будуць праходзіць і па-за аўдыторыяй:) Максімум камунікацыі. Падчас абмеркавання і выканання заданняў група дзеліцца па 2−3 чалавекі для эфектыўнай маўленчай практыкі ці ўсе разам абмяркоўваем тэму. Групавы чат, дзе вы зможаце камунікаваць і выконваць інтэрактыўныя заданні, каб на працягу тыдня падтрымліваць неабходны ўзровень беларускай мовы.
Аўтарка і выкладчыца – Таццяна. Філолаг, настаўніца беларускай мовы.