16 ліпеня 2020 года адбылося нечаканае аб’яднанне перадвыбарчых штабоў Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы і Святланы Ціханоўскай. Тады ўпершыню за працяглы час у дэмакратычных сілаў атрымалася дамовіцца і знайсці кампраміс на шляху да агульнай мэты – пераменаў у краіне.
Шэраг дваровых супольнасцяў беларусаў ужо не першы год адзначаюць гэтую падзею ў якасці Дня Аб’яднання.
У гэты дзень заклікаем усе беларускія арганізацыі і ініцыятывы да еднасці і супрацы. Наша моц у адзінстве, і толькі супольнымі высілкамі мы зможам перамагчы дыктатуру і пабудаваць незалежную дэмакратычную Беларусь.