15 ліпеня 1876 г. у Пешчыне нарадзілася паэтка, публіцыстка і грамадская дзяячка Цётка (Алаіза Пашк…
15 ліпеня 1876 г. у Пешчыне нарадзілася паэтка, публіцыстка і грамадская дзяячка Цётка (Алаіза Пашкевіч). Пачынальніца жанру дарожнага эсэ, пакінула цікавыя «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю». Вывучала тэатр, грала ў некалькіх спектаклях трупы Ігната Буйніцкага. Стварала дзіцячыя кнігі, адкрывала школы, арганізоўвала настаўніцкія курсы.