2 жніўня 1549 г. нарадзіўся палітык, мецэнат Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка». Шмат зрабіў для Нясвіжу: заклаў мураваны замак, дамогся права на самакіраванне, выдаваў прывілеі з правамі жыхароў. Фундаваў тут наш першы барокавы касцёл і заснаваў два кляштары. Напісаў кнігу пра сваё падарожжа ў Святую зямлю і дапамог выдаць першую дакладную мапу ВКЛ.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch