6 жніўня* 1517 г. у Празе Францішак Скарына выдаў «Псалтыр». Гэта першая друкаваная кніга беларусаў і ўсіх усходніх славянаў, а таксама першая кніга ў шэрагу біблійных перакладаў Скарыны. Мова «Псалтыра» была зразумелай на радзіме выдаўца, а словы, што маглі застацца для чытачоў незнаёмымі, ён патлумачыў на палях.
*Цяпер – Дзень беларускага друку.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch