10 жніўня 1920 г. у Менску з камедыяй «Суд» дэбютаваў тэатр Уладзіслава Галубка. «10 жніўня памяшканне клубу было перапоўненае чырвонаармейцамі, якія прыйшлі з фронту пасля баёў адпачываць у Менск. Усякія правілы парушаныя, і замест 500 чалавек прысутнічаюць каля 1000», – пісала гарадская хроніка. У 1937-м рэжысёра і некаторых актораў яго тэатру расстралялі.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch