15 жніўня 1860 г. у Станькаве нарадзіўся дзяржаўны дзеяч, мецэнат, гарадскі галава ў Менску Кароль Чапскі*. Ягонымі высілкамі ў горадзе дабудавалі тэатр, умацавалі берагі Свіслачы, стварылі конку, мадэрнізавалі вытворчасць бровару**.
*Мурал з выявай філантропа ёсць на менскай вуліцы Кастрычніцкай. **Цяпер у тым самым будынку піўзавод «Аліварыя».