Дробка гісторыі напярэдадні сесііМногія нашы падпісчыкі хутка пачнуць рыхтавацца да залікаў і іспыта…

Дробка гісторыі напярэдадні сесіі

Многія нашы падпісчыкі хутка пачнуць рыхтавацца да залікаў і іспытаў. Нажаль, могуць узнікнуць сітуацыі, калі з-за вашых палітычных поглядаў не па вашай віне можа пацярпець ваша паспяховасць. Такія прэцэдэнты ўжо былі ў гісторыі самвыдату.

Прывядзём выпадак з жыцця Уладзіміра Арлова – беларускага празаіка, паэта, гісторыка, у студэнцтве аднаго з заснавальнiкаў альманаха “Мілавіца” (1974-1976).

“Альманах папрасіў пачытаць сакратар факультэцкай камсамольскай арганізацыі і чытаў яго болей за месяц…На чарговым заліку камісія рэкамэндавала мне чытаць больш грамадзка-палітычнай літаратуры і выпісаць часопіс “Камсамольская жизнь”.

А тут насунулася экзаменацыйная сэсія. Першым іспытам быў навуковы камунізм…Я адказаў на ўсе пытаньні, я нават ведаў, як правільна адказаць на тое, што прафэсар Круцько звычайна пытаўся на засыпку – а менавіта, да якой сацыяльнай групы належыць міліцыя.
Паводле прафэсара, міліцыя належала да інтэлігенцыі. Надыйшоў час ставіць адзнаку. Прафэсар імгненьне павагаўся і пачаў пісаць “задавальняюча”. “За што?” – абурыўся я. “За тое, што Вы ва ўсё гэта ня верыце!” – увогуле слушна адказаў прафэсар.”

Шлях самвыдату ніколі не быў лёгкім. Захоўвайце спакой, ня ўступайце ў спрэчкі з выкладчыкамі. Беражыце сябе для агітаперацый.
https://vytoki.net/?docs=00004986

#by_prosvet_история #щепотка_истории